7cca28b7

Черопко Витовт - Навь-Явь-Правь (На Белорусском Языке)



Вiтаўт Чаропка
Навь-Явь-Правь
То быў нядобры знак. Так лiчылi ўсе жыхары града Жоўны - ад простага
пасынка ў князёвай дружыне да самога князя князёў лiцьвiнскiх Жывiнбуда. Сярод
яснага дня на вачах люду, як лятавец, зляцеў з неба чорны каршук на галубоў,
што сядзелi пасярод двара князёвых харомаў. Вострыя кiпцюры драпежнiка ўпiлiся
ў белую галубку, i ў паветры растаў яе перадсмяротны ўскрык. Каршук панёс у
кiпцюрах сваю здабычу.
К вечару пра гэта ведалi жыхары града. I ў мiрныя днi нiчога добрага не
вяшчала такая падзея, а цяпер i зусiм. Вёў сваю раць князь рускi Яраслаў на
зямлю Лiтоўскую. Вiжы, якiя прыйшлi з-пад Пiнска, казалi, што русаў раць
незлiчоная, браня на iх моцная, конi пад iмi сытыя, зброя ў iх вострая. Два
гады таму хадзiў князь рускi на яцвягаў. На мячах сваiх неслi русы новага бога
- Хрыста, бога, якi дазволiў сябе раскрыжаваць. Князi родаў лiцьвiнскiх i
лепшыя людзi з'ехалiся да князя Жывiнбуда на веча. Вечарам, пакуль не зайшло
сонца, сотнi лiцьвiнскiх вiцязяў сабралiся перад пагоркам, на якiм
знаходзiлася выкладзеная каменем пляцоўка, дзе пад адкрытым небам стаялi стоды
багоў. Перад стодам бога грому Перуна, якi быў выразаны з дрэва ў выглядзе
барадатага мужчыны, з маланкай ва ўзцятай правай руцэ, гарэла ахвярнае полымя
Знiч. Шмат стагоддзяў таму запалiлi жрацы гэты агонь i не давалi яму згаснуць.
А вакол свяцiлiшча палыхала восем вогнiшчаў. Чакалi ваяры, калi выйдуць да iх
князi. I вось выйшлi яны з храма.
- Браты мае, - звярнуўся да ваяроў Жывiнбуд, - рускi князь Яраслаў са
сваiм воiнствам апалчыўся бранню на Лiтву. Не пакiнем сваiм сынам у спадак
вечную ганьбу. Не дзеля таго, каб стаць парабкамi русаў.
I, нахмурыўшы бровы, Жывiнбуд чакаў адразу другiх князёў.
Першым мовiў князь Завейка, зiрнуў у натоўп, перачакаў, пакуль сцiхнуць
галасы, i загаварыў:
- Я хачу, каб мудрасць не пакiдала нас. Няма нiчога больш каштоўнага за
мiр. Шмат нечаканасцяў на вайне. Нiхто з нас не ўпэўнены, што мы пераможам
русаў. I што нас чакае, калi русы разаб'юць нас на полi сечы? Яны выведуць у
няволю нашых жонак i дзяцей. Хiсткае ваярскае шчасце: учора перамога, а сёння
паражэнне. Навошта нам выпрабоўваць долю? А цi не лепш браталюбна жыць з
русамi, плацiць iм чорныя куны i бель срэбра i не пралiваць крывi сваёй. Худы
мiр лепш за вайну.
Словы князя адазвалiся ў натоўпе незадаволеным гулам галасоў.
Не чакалi ад яго такiх слоў. Апусцiў Жывiнбуд вочы. Наперад выступiў князь
Хвел.
- Няўжо ты думаеш, што перад табой сабралiся жанчыны, што ганьбiш наш слых
сваiмi непатрэбнымi словамi? - звярнуўся ён да Завейкi. - У цябе жаночае
сэрца. Калi баiшся загiнуць, дык можаш схавацца ў сваiх харомах, а мы пойдзем
шукаць славы ў бiтвах з ворагамi. Браце, дык не зганьбiм свае iмёны, дык не
купiм сваё жыццё бясслаўем. Цi нам палохацца русаў? У нас непераможныя
памочнiкi - бацькоўскiя багi. Мы не згубiлi смеласцi i велiчы духу. I не
скорымся перад русамi, каб не замучылi яны нас паборамi, як углiчаў.
- Так, так, - загулi ваяры, - не здрадзiм бацькоўскiм багам! - не слухалi,
калi Завейка ў роспачы закрычаў: "Вiхор губiць высокiя дрэвы, але бяссiльны ён
перад травой".
Выбралi яны вайну з русамi. Пры першых зорках прынеслi Перуну ў ахвяру
белага быка. Калi вялi звера да пагорка, ваяры бiлi яго кiямi i радасна
прыгаворвалi: "Вось табе наша ахвяра, божа Пяруне. Просiм цябе даць нам
перамогу над ворагам!" Са свяцiлiшча спусцiўся ўнiз па дванаццацi прыступках
жрэц - ахоўнiк вечнага агню. Доўгая бялюткая сарочка з



Содержание раздела